У музей "Пружанскі палацык" 24 лютага адбылося ўручэнне Мядовай літаратурнай прэміі за 2017 год. Сёлета яе атрымаў івацэвіцкі журналіст, пісьменнік Валерый Гапееў. Прэмія заснавана пружанскім пчаляром-паэтом Міколай Папекам і Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў і ўяўляе сабой пуд мёду.
Мікола Папека абвясціў, што сёлета прэміяй уганароўваецца
Валерый Гапееў «за заўважныя літаратурныя дасягненні».

Да гэтага пісьменнік быў ушанаваны літаратурнай прэміяй імя У.
Калесніка, прэміяй часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф».
«Вы ведаеце, чым гэта прэмія выключна адрозная ад любой іншай,
нават самай прэстыжнай? А тым, што гэтай прэміяй вельмі прыемна дзяліцца з
роднымі, сябрамі, калегамі,» — напісаў у сваім фэйсбуку Валерый Гапееў уражанні
ад атрыманай прэміі. А яшчэ да свайго 55-годдзя Валерый Гапееў выдаў новую кнігу "Мая мілая ведзьма". Як сведчыць падзагаловак, школьны раман. Трэба абавязкова пачытаць.