Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

22 февраля 2018

Віншуем з перамогай!

Падведзены вынікі конкурсу знаўцаў роднай мовы.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, вучні і настаўнікі займаліся тым, што шукалі па школе і разгадвалі рэбусы, складзеныя з беларускіх слоў. Усе вельмі актыўна прымалі ўдзел у конкурсе: гадалі, спрачаліся,  раіліся паміж сабой. Больш за сто адказаў здалі ў бібліятэку. У выніку самыя дапытлівыя і дасціпныя сталі  пераможцамі. Яны атрымалі сэртыфікаты на 9 балаў па беларускай мове. Лепшымі прызнаныя:
  1. Клютко Кацярына, 3Б
  2. Аніскевіч Сафія, 3В
  3. Анішчык Ягор, 6Б
  4. Бондар Юлія, 6Б
  5. Пятрэнка Дар'я, 6 Г
  6. Архіцкая Ангеліна, 7 В
  7. Грабун Анастасія, 7В
  8. Салонка Лізавета, 7В
  9. Крот Лізавета, 7В
  10. Цімашэвіч Анастасія, 7 В
  11. Галуска Сямён, 9А
  12. Рэдзько Анастасія, 9А
На жаль, не ўсе вучні паказалі добрае веданне мовы, у многіх не хапае слоўнікавага запасу, некаторыя блытаюць рускія і беларускія літары. Таму хай гэты Дзень роднай мовы дапаможа ўспомніць, што ўсе мы беларусы, дасць падставу яшчэ раз звярнуцца да  мовы, зацікавіцца ёю. А мы хочам нагадаць верш Янкі Купалы, напісаны ў 1905 годзе, але вельмі актуальны і сёння.



Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні
 Янка Купала
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні,
Хоць ты выгані, пан, з хаты, —
Буду пець я свае песні
Ці то ў будні, ці то ў святы!
Думкі, оды пець я буду,
Каб усякі весяліўся,
Каб для гэтага тут люду
Свет інакшы адчыніўся!
Каб на полі ці на лузе,
Ці працуючы ля дому,
Ці ў лесе, ці пры плузе
Пеў ён песні па-сваёму!
Каб ніколі не чураўся
Сваёй родненькае мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай.