Маршал Победы Константин Рокоссовский родился в г.п.Телеханы Ивацевичского района? Подробности читай на странице блога "Мая малая Радзіма"

 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ЮНЕСКА абвясціла гэты дзень, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.На жаль беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. 
Шаноўны дружа, а ці ведаеш ты сваю мову? Для знаўцаў беларускай мовы мы праводім конкурс: калі ты знойдзеш у школе і разгадаеш дванаццаць рэбусаў, складзеных з беларускіх слоў, у бібліятэцы цябе чакае падарунак. Але гэта яшчэ не ўсё, выявіць узровень ведання  мовы вы можаце і на блогу. Наперад, сябры!