10 сакавіка адбылося чарговае выступленне драматычнай студыі "Дэбют"
Неўміручая камедыя Янкі Купалы "Паўлінка" ужо больш за 100 гадоў весяліць гледачоў. Гэта гісторыя аб тым, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. Камедыя шчодра аздоблена народным гумарам, сакавітымі слоўцамі галоўных герояў. На агульным бацькоўскім сходзе 10 сакавіка паважаных жанчын, матуль нашых вучняў, віталі ўдзельнікі драматычнай студыі "Дэбют" з невялікай пастаноўкай "На вячорках у Паўлінкі" па матывах купалаўскай п'есы.