Календарь знаменательных дат на МАЙ: 1 мая – Праздник труда; 1 мая – 95 лет со дня рождения А.Петрашкевича, драматурга, писателя, публициста (1930-2012); 1 мая – 440 лет со дня рождения С.Слуцкой, просветительницы, святой Белорусской Православной церкви (1585-1612); 5 мая – Международный день печати; 6 мая – 85 лет со дня рождения В.Липского, писателя (1940); 9 мая – День Победы; 11 мая – День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь; 15 мая – Международный день семьи; 16 мая – 115 лет со дня рождения О.Берггольц, российской поэтессы и прозаика (1910-1975); 18 мая – Международный день музеев; 24 мая – День славянской письменности и культуры; 24 мая – 120 лет со дня рождения М.Шолохова, российского писателя (1905-1984); 24 мая – 85 лет со дня рождения И.Бродского, российского и американского поэта, драматурга, переводчика (1940-1996); 27 мая – 125 лет со дня рождения В.Жилки, поэта (1900-1933).

17 января 2017

У гасцях у "Вясёлкі"

      У 2017 годзе спаўняецца 60 гадоў найстарэйшаму дзіцячаму часопісу “Вясёлка”.  Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, стаў першым адказным рэдактарам часопіса і працаваў у ім амаль 20 гадоў Потым былі Еўдакія Лось (1974-76) і Анатоль Грачанікаў (1976-78). З 1978 года часопіс узначальвае Уладзімір Сцяпаналіч Ліпскі. Усе гэтыя гады выданне трымаецца трох прынцыпаў, закладзеных яшчэ некалі Янкам Маўрам, які таксама стаяў у вытокаў часопіса: каб дзеці да слёз навучыліся любіць Беларусь, мову і каб шанавалі ўсіх тых, хто вядзе іх за руку. Менавіта дзеля гэтага пісалі свае творы лепшыя беларускія аўтары, што многія гады супрацоўнічалі з “Вясёлкай”: Эдзі Агняцвет, Раіса Баравікова, Авяр'ян Дзеружынскі, Васіль Зуёнак, Павел Місько, Аляксандр Якімовіч і шмат іншых. Часопіс - гэта вясёлка ва ўсіх сваіх колерах, у шматабсяжных уплывах на юных чытачоў — дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, выданне, з якім і ў чытанні, і ў выхаванні можна смела рабіць першыя крокі.
    А на гэтых днях “Вясёлка” зазіхацела і ў нашай бібліятэцы. На сустрэчу з ёю прыйшлі маленькія чытачы – другакласнікі. Яны толькі пачынаюць вывучаць мову, але з цікаўнасцю знаёміліся з гісторыяй часопіса, разглядалі малюнкі, вельмі шпарка адгадвалі загадкі і рэбусы з “Вясёлкі”, чыталі і нават расказвалі на памяць беларускія вершы.