Календарь знаменательных дат на МАЙ: 1 мая – Праздник труда; 1 мая – 95 лет со дня рождения А.Петрашкевича, драматурга, писателя, публициста (1930-2012); 1 мая – 440 лет со дня рождения С.Слуцкой, просветительницы, святой Белорусской Православной церкви (1585-1612); 5 мая – Международный день печати; 6 мая – 85 лет со дня рождения В.Липского, писателя (1940); 9 мая – День Победы; 11 мая – День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь; 15 мая – Международный день семьи; 16 мая – 115 лет со дня рождения О.Берггольц, российской поэтессы и прозаика (1910-1975); 18 мая – Международный день музеев; 24 мая – День славянской письменности и культуры; 24 мая – 120 лет со дня рождения М.Шолохова, российского писателя (1905-1984); 24 мая – 85 лет со дня рождения И.Бродского, российского и американского поэта, драматурга, переводчика (1940-1996); 27 мая – 125 лет со дня рождения В.Жилки, поэта (1900-1933).

21 февраля 2023

 

 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэка таксама ўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве. Для ўсіх чытачоў  арганізавана кніжная выстава “Каб мова беларуская гучала”. На ёй прадстаўлены выданні на беларускай мове: казкі і апавяданні, вершы і паэмы, старажытная літаратура, творы пісьменнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.


 Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным. Той, хто наведаў бібліятэку ў гэты дзень, паўдзельнічаў у конкурсах: адгадваў рэбусы, складаў з раскіданых сказаў беларускія прыказкі і прымаўкі. Толькі старшакласнікі змаглі справіцца з трэцім заданнем у якім трэба было скласці з пераблытаных літар прозвішчы пісьменнікаў і суаднесці іх з партрэтам.

 Лепшыя удзельнікі атрымалі салодкія прызы і зарад добрага настрою.



 Усе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што наша мова самая прыгожая і мілагучная.