Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

02 ноября 2022

Два геніі, два класікі

2022 г. у Беларусі – год гістарычнай памяці. У гэтым годзе мы святкуем шмат юбілеяў пісменнікаў, якія сваёй творчасцю многа зрабілі дзеля таго, каб гэта памяць жыла ў шматлікіх пакаленнях людзей. Залатымі літарамі сярод славутых аўтараў праўдзівага беларускага слова высвечаны імёны класікаў нацыянальнай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, з дня нараджэння якіх сёлета спаўняецца 140 гадоў.

Гэтыя вялікія людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю развіцця роднай мовы. Паэты ўзнялі беларускую літаратуру, узбагацілі яе несмяротнымі творамі. З’яўленне на беларускай зямлі ў адзін год двух вялікіх паэтаў – гэта дар Божы. Яны – вочы, вусны, словы простага чалавека. Іх творы былі такімі зразумелымі, такімі “ тутэйшымі”, што кожны мог лічыць іх сваімі, расказанымі ад свайго імя. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

 Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку пазнаёміцца ​​з выставай “Два геніі, два класікі”, прымеркаванай да 140-гадовага юбілею двух выдатных беларускіх аўтараў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.





Прыемнага прагляду і чытання!