Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

14 ноября 2016

МОВУ РОДНУЮ ВІТАЮ, НА ЁЙ ДОБРА РАЗМАЎЛЯЮ!
Пад такім дэвізам прайшлі ў бібліятэцы сустрэчы з вучнямі пачатковых класаў. Кажуць, няма нічога больш меладычнага і салодкага, чым гукі роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі другіх класаў успаміналі, як на беларускай мове гучаць назвы дзен тыдня, месяцаў года, часу сутак, разгадвалі рэбусы і загадкі, чыталі беларускія вершы. На жаль, успрымаліся беларускія словы большасцю вучняў, як замежныя. Дзеці толькі пачалі вывучаць беларускую мову ў школе, дома яны размаўляюць па-руску, дзіцячыя тэлеперадычы таксама глядзяць на рускай мове. У іх няма беларускага слоўнікавага запасу. Лепшы сродак, каб выправіць гэта становішча, - чытаць кнігі на беларускай мове. Таму сёння мы хочам пазнаёміць вас з цікавымі беларускімі кніжкамі, якія ёсць у нашай бібліятэцы.  

“РЭПКА”
Усім вядомая казка пра тое, як пасадзіў аднойчы на сваім агародзе дзед рэпку.
Кніга выдадзена на беларускай мове, з цудоўнымі малюнкамі. Яна адрасуецца самым маленькім, таму ўсе словы ў ёй разбітыя на склады. Большасць дзетак ужо чулі гэтую казку на рускай мове, таму, калі сустрэнуць незразумелыя словы, лёгка іх перакладуць.


“ЦЯРЭШКА”
Кніга, як і папярэдняя, з серыі “У свеце казак”. Гэтую цудоўную серыю для маленькіх беларусаў надрукавалі ў выдавецтве ТАА “Харвест”.
Казка пра тое, як драўляная калодачка ператварылася ў хлопчыка Цярэшку. Украла таго хлопчыка Баба Яга. Але Цярэшка Бабу Ягу абхітрыў.

“ЯК ДЗЕЦІ Ў ГАЙ УЦЯКЛІ”
Вельмі павучальная казка пра тое, як дзеці не хацелі вучыцца і замест школы адправіліся ў казачны гай. Але ў лесе і жучок, і пчолка, і страказа, і матылёк, і зайчык, і пчолка – усе былі занятыя справай, і ніхто не схацеў з імі гуляць. Прыйшлося і дзецям адправіцца ў школу і пачаць вучыцца, а не гультайнічаць.

Рабцэвіч Аліна
“КАЗКА ПРА ДАМАВІКОЎ І ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК”
А гэтую цудоўную казку напісала вучаніца шостага класа Раздзялавіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяўчынка з’яўляецца прызёрам Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Чытачы  не толькі пазнаёмяцца з героямі казкі, але яшчэ раз прыгадаюць, для чаго патрэбны пажарны апавяшчальнік.


А цяпер я хачу звярнуцца да бацькоў.
Паважаныя бацькі! Чытайце дзецям кнігі на беларускай мове, купляйце ім кнігі. Гэтыя і шмат іншых  прыгожа аформленых  з яркімі  малюнкамі беларускіх кніжак з серыі “У свеце казак” вы можаце набыць і ў нашай кнігарні. Каштуюць яны зусім не дорага. І ў вашых дзяцей будуць прыгожыя беларускія кнігі. Яны з маленства будуць прывыкаць да беларускага слова, бо, як сказаў адзін вядомы чалавек,  “жыць у краіне і не ведаць яе мовы, гэта, самае малое, не ветліва».