Календарь знаменательных дат на МАЙ: 1 мая – Праздник труда; 1 мая – 95 лет со дня рождения А.Петрашкевича, драматурга, писателя, публициста (1930-2012); 1 мая – 440 лет со дня рождения С.Слуцкой, просветительницы, святой Белорусской Православной церкви (1585-1612); 5 мая – Международный день печати; 6 мая – 85 лет со дня рождения В.Липского, писателя (1940); 9 мая – День Победы; 11 мая – День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь; 15 мая – Международный день семьи; 16 мая – 115 лет со дня рождения О.Берггольц, российской поэтессы и прозаика (1910-1975); 18 мая – Международный день музеев; 24 мая – День славянской письменности и культуры; 24 мая – 120 лет со дня рождения М.Шолохова, российского писателя (1905-1984); 24 мая – 85 лет со дня рождения И.Бродского, российского и американского поэта, драматурга, переводчика (1940-1996); 27 мая – 125 лет со дня рождения В.Жилки, поэта (1900-1933).

09 ноября 2016

 ВОСЕНЬСКІ ЛІСТАПАД...

У бібліятэку завітала восень. Прыйшла яна з хмурымі ранкамі і з халоднымі дажджамі за вакном, празрыстым паветрам, першым снегам, хрусткай травой, пакрытай шэранню. Прыйшла  з ”Мелодыямі восеньскіх лісцяў”. Менавіта так называецца выстава кніг беларускіх аўтараў пра восень, што дэманструецца гэтымі днямі ў школьнай бібліятэцы.

Пра тое, што “Унылая пора! Очей очарованье!”,  ведаюць усе, але, на жаль, мала ведаюць нашы чытачы цудоўных радкоў, прысвечанных восеньскай пары, на беларускай мове. Мы вырашылі выправіць гэтае становішча і запрасілі у госці выхаванцаў групы падоўжанага дня з іх выхавальніцай Макарэвіч Галінай Уладзіміраўнай. І паліліся мелодыі вершаў Я. Купалы, Ул.Карызны, М.Бусько, П.Пранузы, В.Жуковіча і многіх іншых. А гучалі гэтыя цудоўныя радкі з вуснаў нашых маленькіх чытачоў, другакласнікаў. Яны яшчэ не вельмі ўпэўнена валодаюць мовай, але вельмі стараюцца. Сярод іх нават вызначыліся пераможцы, тыя, хто не толькі

паказалі добрае веданне мовы, але змаглі прыгожа і выразна прачытаць выбраны верш сваім сябрам.