Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

21 февраля 2022


 Родная мова

    Родная мова… Многія лічаць, што ведаць родную мову — гэта вялікае шчасце, бо веданне роднай мовы дае чалавеку вельмі шмат: і пачуццё ўпэўненасці ў сабе, і пачуццё гонару за свой народ, за сваю асаблівасць. Усё гэта вельмі важнае для чалавека. 
    
Але «чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі — нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці», - пісала ў пачатку ХХ стагодзя наша знакамітая пісьменніца Элаіза Пашкевіч. "Вы, маладыя, найчасцей пападаеце між чужых людзей, што вашай мовы не шануюць, «простай», «мужыцкай» завуць. З вас часта насмяхаюцца, калі гаворыце па-свойму. I вы, чуючы гэта, пачынаеце саромецца матчынай мовы, свайго народа, сваёй радні. Чужых багоў вы прымаеце: чужую гутарку, звычаі, чужое імя».

    21 лютага прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей свету адзначаюць міжнародны Дзень роднай мовы. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года на сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы. Дзеля «падтрымкі моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя» - гучала ў загалоўку дакумента.


       

    І сапраўды - Родны… так мы звычайна звяртаемся да чалавека, калі адчуваем да яго самыя цёплыя пачуцці. Ад гэтага слова вее матчыным каханнем, цеплынёй хатняга агню, радасцю сустрэч з дарагімі роднымі блізкімі людзьмі. Калі мы гаворым родная мова, мы таксама надзяляем слова мова асаблівым сэнсам. Гэта мова, на якой размаўлялі нашы продкі, нашы бабулі і дзядулі, мова, якую мы чулі з дзяцінства, і на якой размаўлялі нашы маці і бацькі, якіх мы вельмі любім і таму родная мова такая дарагая.

  


    Каб не забываліся на беларускую мову,  адзначаем мы штогод у бібліятэцы Міжнародны дзень роднай мовы. Спрабуем размаўляць па-беларуску між сабой і з дзецьмі, просім настаўнікаў паставіць на свой стол шыльдачку "Размаўляй са мной па-беларуску" і хоць раз за год ужываць родную мову цэлы дзень. 
    У гэтым годзе мы правялі квэст "Пагаворым па-беларуску?".  Ты, паважаны чытач, таксама можаш паспрабаваць разгадаць некалькі заданняў.


Напрыклад, 

  • ЗНАЙДЗІ Ў ВОБЛАКЕ СЛОЎ НАЗВЫ ТВОРАЎ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ





СКЛАДЗІ З РАСКІДАНЫХ СЛОЎ 

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ

 

КАЛІ МАЙ ХАЛОДНЫ

ТО НЕ БУДЗЕШ БОСЫ

У КАГО ЧОРНАЯ ГЛЫБА

ТОЙ І СВЯТКУЕ

ЯКІЯ МЫ ГАСПАДАРЫ

НА СВАІМ ПОЛІ АРАЦЬ

КАЛІ МАЕШ ГРОШЫ

СОРАМ - НЕ ДЫМ

ЛІХА НЕ ЗНАЦЬ

ТАКІЯ НАШЫ ДВАРЫ

РОДНАЯ ЗЯМЕЛЬКА

ЯК ЗМОРАНАМУ ПАСЦЕЛЬКА

ДРУЖНАЯ ПРАЦА

У ТАГО І ХЛЕБА СКІБА

У СВАІМ КРАІ

БУДЗЕШ З ТОРБАЙ ВАЛАЧЫЦЦА

ХТО ПРАЦУЕ

ДЫК ГОД ХЛЕБАРОДНЫ

ГРАЗЬ - НЕ КАРОСТА

КРЫНІЦА БАГАЦЦЯ

ПАЧНЕШ ЛЯНІЦЦА

ЯК У РАІ

ЯК МУКІ СКРЫНЯ

НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ

КАЛІ РОБІШ У КУПЕ

ДЫК І СВІННЯ ГАСПАДЫНЯ





  • СКЛАДЗІ З РАСКІДАНЫХ ЛІТАР ПРОЗВІШЧЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ 

1.     ЧВІТКАЕКРА

     2.     ІПРАКВА

3.     ЛАСКО

     4.     ЯМКАШНІ

5.     ЛПКУАА         

     6.     НКТА

7.     ЖМЕЕЛ

8.     ГДАБАВІЧНО

9.     ЛРЬБЫ

     10.   ЫБЎАК

11.   ДІРАБУАЛН

     12.    БУЛДЯЯ


Усе, хто ўзяў у гэты дзень у бібліятэцы кнігу на беларускай мове, атрымлі смайлікі. Спадзяемся, што мы ўсе будзем звяртаць больш увагі на нашу мову.
Імёны пераможцаў квэсту даведаемся заўтра.