Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

15 февраля 2019

  Незвычайныя героі Паўла Місько

 (Літаратурны квэст па кнізе П.А.Місько "Бульбобы")


На Тыдні беларускай мовы і літаратуры бібліятэка наведалася ў 6 "Б" клас. Разам з хлопцамі Колем і Толем вучні падарожнічалі па этапах квэсту, зараблялі літары-ключы, паказвалі сваю эрудыцыю, хуткасць, кемлівасць. У напружанай атмасферы спрабавалі ўспомніць падрабязнасці аповесці Паўла Місько "Прыгоды Бульбобаў", каб разгадаць крыжаванкі, перакласці з беларускай на рускую мову словы, адказаць на пытанні. 

Складалі вершы, заўзята, як агенты 007, шукалі таямнічыя канверты з заданнямі.


 Праявілі артыстычныя здольнасці і таленты, калі прыйшлося паказаць шчанюкоў, сабак, катоў. 



Зараблялі балы, атрымлівалі ключы.
 У напружанай барацьбе перамагла каманда Жоўтых, але задавальненне атрымалі ўсе.
    Вучні пазнаёміліся з цікавай кнігай цудоўнага аўтара. Даведаліся пра што думаюць шчанюкі, якія толькі што нарадзіліся, як яны сталеюць, як пазнаюць свет, у якія смешныя ці небяспечныя становішчы пры гэтым трапляюць, чым яны падобныя на сваіх гаспадароў хлапчукоў. Незвычайныя героі Паўла Місько шмат чаму навучылі чытачоў, што трэба сябраваць, быць смелым, дапамагаць адзін аднаму. Спадзяемся, гэтая навука дапаможа ім у жыцці.