Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

03 февраля 2021

 Народным пісьменнікам Беларусі - 100 гадоў

     Падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў бібліятэцы была арганізавана  выстава, прысвечаная творчасці народных пісьменнікаў-юбіляраў Івана Шамякіна і Івана Мележа. Знаёміла з выставай вучаніца 9 "А" класа Шаціла Дар’я. 
    Мы часта чуем такі выраз “Народны пісьменнік”.  "Але што ён азначае?"- спытала Даша ў нашых чытачоў. Адказы былі розныя: 
- Гэта чалавек, які паходзіць з народа.
- Пісьменнік, творчасць якога ведаюць і шануюць шмат людзей.
- Гэта той, хто піша вельмі простай народнай мовай.

 "Народны пісьменнік Беларусі — ганаровае званне, што надаецца пісьменнікам ці паэтам за вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры, - распавядала Даша. -  Гэтым званнем былі ўшанаваны 8 паэтаў Беларусі:

·         Янка Купала (1925)

·         Якуб Колас (1926)

·         Пятрусь Броўка (1962)

·         Аркадзь Куляшоў (1968)

·         Максім Танк (1968)

·         Пімен Панчанка (1973)

·         Ніл Гілевіч (1991)

·         Рыгор Барадулін (1992)

 і 9 пісьменнікаў:

·       Кандрат Крапіва (1956)

·       Міхась Лынькоў (1962)

·       Іван Мележ (1972)

·       Іван Шамякін (1972)

·       Андрэй Макаёнак (1977)

·       Васіль Быкаў (1980)

·       Янка Брыль (1981)

·       Іван Чыгрынаў (1994)

                                                                                    ·       Іван Навуменка (1995)

    Гэтыя мастакі слова - гонар нашай краіны." 



    Даша расказала пра цікавыя факты з жыцця і творчасці пісьменнікаў, паказала іх кнігі, запрасіла вучняў часцей прыходзіць у бібліятэку і чытаць творы беларускіх аўтараў.


    КВЭСТ! КВЭСТ!! КВЭСТ!!!

    А цяпер самых уважлівых і дапытлівых мы ЗАПРАШАЕМ прайсці квэст па творчасці Івана Мележа. Вы павінны адчыніць дзверы і выйсці з пакоя, але атрымаецца гэта ў вас толькі тады, калі вы пазнаёміцеся з нашай кніжнай выставай,  прачытаеце "Палескую хроніку" Івана Мележа, а можа, вы проста вельмі ўдачлівы чалавек, які злёгку разбіраецца ва ўсякіх загадках і галаваломках.
Падбярыце код да замка ад дзвярэй, па чарзе адказваючы на заданні.
Кожны адказ - частка кода.
 Поспехаў вам, паважаныя чытачы! Наперад!
Прыйшоў час навесці парадак у гэтым пакоі.
Каб пачаць квэст націсніце на малюнак унізе.