Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

21 февраля 2017

 МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ


     21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Чаму ўзнікла патрэба стварыць такое свята? Справа ў тым, што па дадзеных ЮНЕСКА (Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), у свеце існуе каля 7000 моў, і палова з іх знаходзіцца  на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў інтэрнэце. З кожным годам колькасць моў памяншаецца. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў, сёння іх fvfkm на 2000 менш.«Тэмпы знікнення моў, якія мы назіраем, беспрэцэдэнтныя для гісторыі чалавецтва, - кажа мовазнавец Дэвід Харысан. - У лінгвістычную Чырвоную кнігу можна ўнесці больш за 40% моваў свету. Што ж тычыцца флоры і фауны, то пад пагрозай знікнення 8% відаў раслін і 18% відаў млекапітаючых - не так ужо і шмат у параўнанні з мовамі! »  Існуюць праблемы і з нашай беларускай мовай. Таму, пад час свята, мы вырашылі звярнуць больш пільную увагу на нашу родную мову.
    Паводле перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 6 мільёнаў 340 тысяч грамадзян Беларусі. Па-беларуску дома размаўляюць 23% беларусаў. 18% школьнікаў вывучаюць усе прадметы на беларускай мове. У сувязі з тым, што закрываецца шмат маленькіх вясковых школ, вывучанне ў якіх вядзецца на беларускай мове, гэты працэнт памяншаецца. Двухмоўе, якое ў нашай краіне заканадаўча ўстаноўлена, яшчэ адзін  удар па носбітах беларускай мовы. Дзеля таго, каб наша мова не ўвайшла ў склад выміраючых, мы павінны прыкладаць пэўныя намаганні. Таму 21 лютага ў нашай бібліятэкі прайшла акцыя "Чытаем беларускую!". У гэты дзень размаўлялі, задавалі пытанні і адказвалі на іх у бібліятэцы толькі на беларускай мове. Каб заахвоціць чытачоў больш звяртаць увагу на беларускіх аўтараў, кожнаму, хто браў беларускую кнігу, прэзентаваўся смайлік у выглядзе літары "Ў". Гэта сімвалічны знак унікальнасці нашай мовы, яе непаўторнасці. Чытачы з гонарам насілі на грудзях знак беларускамоўнасці. Калі ў прыканцы дня мы падлічылі колькасць наведвальнікаў бібліятэкі, высветлілася - у нас рэкорд. Бібліятэку наведала больш за 200 чытачоў і кожны з іх узяў чытаць кнігу на беларускай мове, а нехта і не адну!