Календарь знаменательных дат на АПРЕЛЬ: 1 апреля — День юмора; 1 апреля — 215 лет со дня рождения Н.В.Гоголя, российского писателя (1809-1852); 2 апреля — Международный день детской книги; 2 апреля — День единения народов Беларуси и России; 6 апреля — 120 лет со дня рождения поэта, прозаика, переводчика М.Хведаровича (1904-1981); 7 апреля — Всемирный день здоровья; 12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики; 14 апреля — 280 лет со дня рождения Д.Фонвизина, российского писателя (1744-1792); 18 апреля — Международный день памятников и исторических мест; 22 апреля — Международный день Земли; 22 апреля — 125 лет со дня рождения В.Набокова, российского и американского писателя, переводчика, литературоведа (1899-1977); 23 апреля — Всемирный день книг и авторского права; 23 апреля — 460 лет со дня рождения У.Шекспира, английского драматурга и поэта (1564-1616); 26 апреля — День участников ликвидации последствий радиационных аварий и катастроф и памяти жертв этих аварий и катастроф; 26 апреля —125 лет со дня рождения И.Гурского, белорусского писателя, драматурга (1899-1972); 26 апреля —195 лет со дня рождения Г.Данилевского, российского писателя и публициста (1829-1890).

21 ноября 2018

 "ГУЧЫ, МАЯ МОВА ЧАРОЎНАЯ", ці

Моўныя хвілінкі ў пятых класах


Ці ведаеце вы, што ў свеце існуе каля 7000 жывых моў? Але прыкладна кожныя два тыдні адна з іх "памірае". За ўсю гісторыю "памерла" каля 9000 моваў. Беларуская мова па колькасці носьбітаў займае 69 месца ў свеце. Беларускай мовай карыстаюцца і ў Чэхіі, і ў Канадзе, і ў Расіі, і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Прыбалтыцы. Але, на жаль, у нашай краіне яна не займае таго пачэснага месца, якое павінна мець. Каб узбудзіць у дзяцей цікавасць да роднай мовы, мы вырашылі правесці Тыдзень мовы
для вучняў пятых класаў. Праходзіла мерапрыемства ў форме моўнага батла. Вучні спаборнічалі ў веданні роднай мовы. Многія хлопцы і дзяўчаты паказалі нядрэннае валоданне мовай: перакладалі з рускай на беларускую мову і наадварот, актыўна адгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі прыказкі і прымаўкі. Вызначылася, што лепш за ўсіх мову ведаюць вучні 5 "А" класа. Самыя актыўныя вучні атрымалі падарункі і нават адзнакі па беларускай літаратуры. Гарбачова А., Трында С., Чатырбок Д., Цярэшка М., Куіс Я., Гаўрыльчук Д., Высоцкі Я., Яцкевіч Д. - гэта далёка не ўсе знаўцы мовы. Напрыканцы сустрэчы большасць удзельнікаў узялі ў бібліятэцы кнігі на беларускай мове, каб палепшыць свой запас беларускіх слоў і атрымаць асалоду ад сустрэчы з беларускай літаратурай.
Няма нічога больш мілагучнага ў свеце, чым гукі роднай мовы. Дык хай жа
ніколі не знікне наша чароўная беларуская мова!