ЛІТАРАТУРНАЯ ІВАЦЭВІЧЧЫНА
Ужо стала традыцыяй запрашаць пад час Тыдня дзіцячай кнігі ў школьную бібліятэку беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У розны час мы віталі Ніну Мацяш, Валерыя Квілорыя, Валерыя Гапеева, Анатоля Бутэвіча, Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Уладзіміра Арлова і іншых прадстаўнікоў літаратуры Беларусі. Запрашаем вас сёння прайсці тэст і высветліць ці помніце вы творы нашых землякоў, якія неаднаразова наведвалі школьную бібліятэку, ці зможаце суаднесці прозвішча аўтара і назву твора.
Калі націснеце на птушачку ў ніжнім куточку экрана, зможаце праверыць свае адказы.