Календарь знаменательных дат на АПРЕЛЬ: 1 апреля — День юмора; 2 апреля — День единения народов Беларуси и России; 2 апреля — Международный день детской книги; 2 апреля – 220 лет со дня рождения Г.К.Андерсена, датского поэта и сказочника (1805-1875); 2 апреля – 185 лет со дня рождения Э.Золя, французского писателя (1840-1902); 3 апреля – 105 лет со дня рождения Ю.Нагибина, российского писателя и сценариста (1920-1994); 7 апреля — Всемирный день здоровья; 12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики; 15 апреля – Международный день культуры; 16 апреля – 90 лет со дня рождения А.Клышки, писателя, критика, переводчика, педагога (1935); 23 апреля — Всемирный день книг и авторского права; 23 апреля — 85 лет со дня рождения В.Казько, писателя, киносценариста (1940); 26 апреля — День чернобыльской трагедии; 29 апреля – 150 лет со дня рождения Р.Сабатини, английского писателя (1875-1950).

18 февраля 2021

Вандроўка ў родную мову

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

     З маленства мы чуем пяшчотныя словы любові, выказаныя на роднай мове. У школе пачынаючы вучыць першыя літары, словы па-беларуску, спасцігаем яе хараство. Сталеючы, знаёмімся з творамі нацыянальнай класікі, сюжэты якіх выкладзены на пісьме іх аўтарамі з дапамогай мовы. І так да самай старасці – родная мова суправаджае нас у жыцці. Але на жаль у апошнія гады для многіх беларусаў родная мова стала накшталт замежнай. Меньш мы да яе звяртаемся, а падчас нават саромеемся выказваць свае думкі па-беларуску.

А між тым беларуская мова лічыцца адной з самых мілагучных у свеце. Які цяжкі яе шлях да станаўлення, колькі прыгнёту і здзеку яна вытрывала ў розныя часы падчас разнастайных гістарычных падзей… І выстаяла, выжыла, расквітнела і ўмацавалася, стала самай каштоўнай спадчынай для многіх пакаленняў! І сёння усё больш людзей разумеюць, што яна для нас непаўторная, адзіная і родная, з гонарам размаўляюць на беларускай мове, з пашанай ставяцца да роднага слова.

А як вы, паважаныя чытачы, валодаеце беларускай мовай? Прайдзіце невялічкі тэст для вучняў пачатковых класаў і вызначце ці не забылі вы самыя простыя беларускія словы.