Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

08 декабря 2018

КВЭСТ "Чытаем беларускае"

 Як мы і абяцалі, 8 снежня ў 5 "Б" класе прайшоў квэст па кнізе Паўла Місько "Прыгоды Бульбобаў". Вучні спаборнічалі паміж сабой і высвятлялі, хто самы ўважлівы, чыя каманда больш дружная, хто не пакіне сябра ў бядзе, а хто думае толькі пра сябе.

   
Павел Місько - знакаміты беларускі дзіцячы пісьменнік. Многім вядомы яго кнігі "Навасёлы", "Эрпіды на планеце Зямля", "Грот афаліны" і іншыя. Вучні 5 "Б" класа падарожнічалі разам з братамі-блізнятамі Колем і Толем з кнігі "Прыгоды Бульбобаў" па паверхах нашай школы. Шукалі літары-ключы. Выконвалі заданні. Нават
складалі вершы. На жаль не ўсе прачыталі кнігу, што высветлілася ў ходзе гульні. Хочацца адзначыць, што надзея на "халяву" не пакідае нашых дзяцей. Між тым усе стараліся праявіць кемлівасць, хуткасць, розум, а галоўнае многія паказалі сябе сапраўднымі сябрамі. Не дзіўна, што галоўным ключом, які прывёў каманду да перамогі, стала слова "СЯБАР".  Сяброўста яднае клас, дапамагае ў вучобе і жыцці, вучыць лепш разумець людзей. Сябравалі не толькі галоўныя героі кнігі, сябруюць і ўдзельнікі нашай сёняшней гульні. 
Вучні пазнаёміліся з цікавай кнігай, новым аўтарам, а яшчэ яны ў каторы раз зразумелі, што вельмі дрэнна ведаюць родную мову. 
Значыць ёсць над чым працаваць. Дамовіліся сустрэцца яшчэ раз у наступнай чвэрці. Таму, да новых сустрэч з новымі кнігамі!