"ГУЧЫ, МАЯ МОВА ЧАРОЎНАЯ", ці
Моўныя хвілінкі ў пятых класах

Ці ведаеце вы, што ў свеце існуе каля 7000 жывых моў? Але прыкладна кожныя два тыдні адна з іх "памірае". За ўсю гісторыю "памерла" каля 9000 моваў. Беларуская мова па колькасці носьбітаў займае 69 месца ў свеце. Беларускай мовай карыстаюцца і ў Чэхіі, і ў Канадзе, і ў Расіі, і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Прыбалтыцы. Але, на жаль, у нашай краіне яна не займае таго пачэснага месца, якое павінна мець. Каб узбудзіць у дзяцей цікавасць да роднай мовы, мы вырашылі правесці
Тыдзень мовы

для вучняў пятых класаў. Праходзіла мерапрыемства ў форме
моўнага батла. Вучні спаборнічалі ў веданні роднай мовы. Многія хлопцы і дзяўчаты паказалі нядрэннае валоданне мовай: перакладалі з рускай на беларускую мову і наадварот, актыўна адгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі прыказкі і прымаўкі. Вызначылася, што лепш за ўсіх мову ведаюць вучні 5 "А" класа. Самыя актыўныя вучні атрымалі падарункі і нават адзнакі па беларускай літаратуры. Гарбачова А., Трында С., Чатырбок Д., Цярэшка М., Куіс Я., Гаўрыльчук Д., Высоцкі Я., Яцкевіч Д. - гэта далёка не ўсе знаўцы мовы. Напрыканцы сустрэчы большасць удзельнікаў узялі ў бібліятэцы кнігі на беларускай мове, каб палепшыць свой запас беларускіх слоў і атрымаць асалоду ад сустрэчы з беларускай літаратурай.
Няма нічога больш мілагучнага ў свеце, чым гукі роднай мовы. Дык хай жа
ніколі не знікне наша чароўная беларуская мова!