Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

14 апреля 2017

ЦІКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ З ЦІКАВЫМІ ЛЮДЗЬМІ

 14 красавіка ў нашай бібліятэцы прайшла незвычайная сустрэча. Незвычайная не таму, што ў госці да чытачоў прыйшоў пісьменнік Валерый Гапееў, ён, дзякуй Богу, часты госць у сценах нашай школы, а таму, што сустракаліся з ім не настаўнікі, не вучні старэйшых класаў, а другакласнікі. Усім вядома, што піша  Валерый Мікалаевіч ў асноўным для падлеткаў, у апошні час нават для больш дарослых чытачоў. Але ёсць у яго адна кніжка, якая называецца "Сонечная паляна", і разлічана яна як раз на малодшых школьнікаў.
Сустрэча адбылася вельмі жывая і бадзёрая. Мусіць і сам аўтар не чакаў такога пылу з боку чытачоў: яны не толькі перабіваючы адзін-аднаго адказвалі на пытанні, задавалі свае, адгадвалі загадкі, але яшчэ і праінсцэніравалі казку, намалявалі малюнкі і не толькі да казкі "Сонечная паляна", деці адшукалі другія гісторыі, якія Валерый Мікалаевіч друкаваў у часопісе "Вясёлка". Гэта вельмі ўразіла і ўсхвалявала пісьменніка і ён паабяцаў абавязкова яшчэ раз наведацца ў бібліятэку, як толькі выйде наступная кніга для дзяцей. Будзем чакаць :).