Сатыра і гумар
8 красавіка ў літаратурным музеі
школы адбылася прэзентацыя кнігі Віктара Рэчыца
“Сюрпрыз наадварот”. Кніга выйшла ў 2014 годзе. У складаным і нялёгкім
жанры сатыры і гумара Віктар Трафімавіч працуе даўно. Ён ужо не раз наведваўся
у нашу школу і ў бібліятэку, расказваў пра свае зборнікі “Залаты тавар”, “Свой
метад”, “Далей ад граху”, “Штатны сведка”. Вось і сёння ён сустрэўся з вучнямі
7-11 класаў, тымі, хто цікавіцца родным словам, роднай мовай. Віктара
Трафімавіча разам з вучнямі запрасілі на экскурсію па літаратурным музеі.
Потым паслухалі байкі В.Рэчыца ў выкананні вучняў і паглядзелі электронную
прэзентацыю пра жыццё і творчасць паэта. Сам аўтар расказаў пра свой апошні
зборнік, прачытаў некаторыя байкі, даў парады пачынаючым паэтам. "Галоўнае - адзначыў Віктар Трафімавіч,- пісаць на беларускай мове, каб адчуваць яе, вучыцца
валодаць родным словам."
Пасля
сустрэчы Віктар Рэчыц даў інтэрв’ю карэспандэнтам школьнага тэлебачання, Жадаючыя мелі шанс набыць кнігу Віктара Трафімавіча з аўтографам аўтара.