ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ЮНЕСКА абвясціла гэты дзень, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.На жаль беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.
Шаноўны дружа, а ці ведаеш ты сваю мову? Для знаўцаў беларускай мовы мы праводім конкурс: калі ты знойдзеш у школе і разгадаеш дванаццаць рэбусаў, складзеных з беларускіх слоў, у бібліятэцы цябе чакае падарунак. Але гэта яшчэ не ўсё, выявіць узровень ведання мовы вы можаце і на блогу. Наперад, сябры!