Календарь знаменательных дат на МАЙ: 1 мая – Праздник труда; 1 мая – 95 лет со дня рождения А.Петрашкевича, драматурга, писателя, публициста (1930-2012); 1 мая – 440 лет со дня рождения С.Слуцкой, просветительницы, святой Белорусской Православной церкви (1585-1612); 5 мая – Международный день печати; 6 мая – 85 лет со дня рождения В.Липского, писателя (1940); 9 мая – День Победы; 11 мая – День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь; 15 мая – Международный день семьи; 16 мая – 115 лет со дня рождения О.Берггольц, российской поэтессы и прозаика (1910-1975); 18 мая – Международный день музеев; 24 мая – День славянской письменности и культуры; 24 мая – 120 лет со дня рождения М.Шолохова, российского писателя (1905-1984); 24 мая – 85 лет со дня рождения И.Бродского, российского и американского поэта, драматурга, переводчика (1940-1996); 27 мая – 125 лет со дня рождения В.Жилки, поэта (1900-1933).

09 апреля 2016

                                         Дзівак з вёсачкі Заполле.


Алесь Фаміч Зайка. Амаль усё сваё жыццё ён пражыў у невялічкай вёсачцы Заполле. З маленства захапіўся літаратурай, кнігамі. Яшчэ калі вучыўся ў 9 класе  разам з Алесем Разанавым удзельнічалі  спачатку у раённым літаратурным конкурсе, а пасля перамогі і ў абласным. З Брэста абодва прывезлі узнагароды: Алесь Зайка за лепшы празаічны твор, а Алесь Разанаў за лепшы паэтычны. З той пары яны сябруюць. Наогул сярод знаёмых і сяброў Алеся Фаміча шмат знакамітых імёнаў: Ніл Гілевіч, Алесь Каско, Уладзімір Калеснік. З кімсці ён разам вучыўся, з іншымі звялі яго літаратурныя інтарэсы.
Больш за сорак гадоў Алесь Фаміч працаваў настаўнікам ў школе. Цяпер на пенсіі, загадвае школьным этнаграфічным музеем, які сам і ствараў і піша кнігі пра Косаўшчыну, Івацэвіччыну, пра людзей,што тут жывуць. Гэта чалавек, які з цікаўнасцю ставіцца да свету, да жыцця, да людзей. Таму і адкрываюць людзі яму сваю душу, таму і знаходзіць ён моўныя самацветы для сваіх кніг, што шчыра цікавіцца людзьмі, тымі, хто жыве побач, ці сустракаецца на яго шматлікіх шляхах-дарогах. Алесь Фаміч вельмі мудры чалавек. Пражыўшы вялікае жыццё ён застаўся дабразычлівым і спагадлівым, ён вызначыў для сябе галоўныя ісціны: чалавек павінен любіць сваю зямлю, сваю мову,знаць сваю гісторыю. Бо “Бог – ёсць любоў”, бо “напачатку было слова”, а яшчэ таму,што акрамя нас ніхто не будзе любіць гэтую зямельку, і таму, што нам без яе было б вельмі цяжка і тужліва.
Я вельмі спадзяюся, што сустрэча з Алесем Фамічом пойдзе на карысць нашым вучням,пасее ў іх душах зерні павагі да роднай мовы, пра якую с такой любоўю гаварыў пісьменнік. Хай ведаюць яны, што не ўсё ў гэтым свеце мераецца на грошы. Ёсць яшчэ бескарыслівыя дзівакі, на якіх трымаецца свет.