Календарь знаменательных дат на АПРЕЛЬ: 1 апреля — День юмора; 1 апреля — 215 лет со дня рождения Н.В.Гоголя, российского писателя (1809-1852); 2 апреля — Международный день детской книги; 2 апреля — День единения народов Беларуси и России; 6 апреля — 120 лет со дня рождения поэта, прозаика, переводчика М.Хведаровича (1904-1981); 7 апреля — Всемирный день здоровья; 12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики; 14 апреля — 280 лет со дня рождения Д.Фонвизина, российского писателя (1744-1792); 18 апреля — Международный день памятников и исторических мест; 22 апреля — Международный день Земли; 22 апреля — 125 лет со дня рождения В.Набокова, российского и американского писателя, переводчика, литературоведа (1899-1977); 23 апреля — Всемирный день книг и авторского права; 23 апреля — 460 лет со дня рождения У.Шекспира, английского драматурга и поэта (1564-1616); 26 апреля — День участников ликвидации последствий радиационных аварий и катастроф и памяти жертв этих аварий и катастроф; 26 апреля —125 лет со дня рождения И.Гурского, белорусского писателя, драматурга (1899-1972); 26 апреля —195 лет со дня рождения Г.Данилевского, российского писателя и публициста (1829-1890).

11 ноября 2021

 НОВЫЯ КНІГІ ІВАЦЭВІЦКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ І ПАЭТАЎ

Сёння мы пазнаёмім вас з кнігамі нашых землякоў, якія выйшлі ў апошні час. Усе іх вы можаце пачытаць у нашай бібліятэцы.


Зайка, А.Ф. Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны/ Алесь Зайка, склад. М.Даніловіч. - Мінск: Тэхналогія, 2021

У Мінску ў выдавецтве «Тэхналогія» пабачыла свет новая кніга, якую склаў па запісах нашага вядомага краяведа Алеся Зайкі кандыдат філалагічных навук Мікола Даніловіч.
Гэта ўжо трэцяя кніга, якая пабачыла свет пасля смерці Алеся Фаміча Зайкі. 

40 гадоў нястомнай збіральніцкай працы, тысячы кіламетраў пад коламі яго матацыкла, сотні гадзін у архівах, вялікае мноства сустрэч з людзьмі – носьбітамі нашай жывой, роднай, беларускай мовы. А пасля, многія часы за  пісьмовым сталом: ён пісаў, сістэматызаваў, складаў ...
«Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны» – своеасаблівы збор найменняў мясцін, дрэў, грыбоў, ягад, кустоў, кветак. Апроч гэтага, у кнізе змешчаны і дадатак да «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны», кнігі, якая выйшла пры жыцці аўтара, і якую ён яшчэ тады вырашыў дапоўніць.
Колькі арыгінальных, ёмкіх, раней нячутных слоў запісаў Алесь Зайка! І якія трапныя гэтыя назвы, якія яны сакавітыя, насамрэч – жывыя. Вось паслухайце…
Зaйміско – мясціна, адкуль пайшоў род; сонечкі – месца ў лесе, дзе расце сон-трава; орля – зараснік папараці; дзяды – трыпутнік, падарожнік вялікі; смаркуха – радоўка жоўта-рудая…
Ён не спяшаўся з выданнем кніг, усведамляючы: напісанае – не знікне, значыць, трэба паспець адно – запісаць, пакуль ёсць у вёсках жывыя носьбіты нашай мовы, што ёсць сутнасць нашага народа, стрыжань беларускай нацыі. 

Чытайце, убірайце ў сябе тыя кропелькі народнай мовы, што яшчэ засталіся, не згубіліся, захавайце іх у памяці сваёй.



Рэчыц, В.Т. Форс-мажор/Віктар Рэчыц: вершы, байкі, фельетоны. - Брэст: Альтэрнатыва, 2021

Івацэвіцкі паэт Віктар Рэчыц больш за паўстагоддзя служыць грамадству, складаючы сатырычныя і гумарыстычныя творы. У адных ён высмейвае людскія заганы, асуджае негатыўныя з’явы жыцця, у другіх –  паказвае чалавечыя слабасці, смешныя сітуацыі, у якія трапляюць героі. Сваім гумарам узнімае настрой чытачоў.

 У новым, восьмым па ліку, зборніку паэта-сатырыка «Форс-мажор», як і раней, прадстаўлены розныя літаратурныя жанры: верш, байка, фельетон, гумарэска, жарт. Спадзяюся, што кніга падорыць вам некалькі прыемных хвілін.



Гапееў, В.М. Зніч ваўкалака/ Валеры Гапееў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2020. – 220, [2] с.. - (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).

Школьная бібліятэка набыла новую кнігу нашага знакамітага земляка Валерыя Гапеева "Зніч ваўкалака". Пра што яна? Гэта зноў прыгоды і трошкі містыкі. Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам

 

Гапееў В.М. Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кнігазбор, 2021

Зусім новая кніга Валерыя Мікалаевіча. У галоўнай гераіне мы лёгка пазнаём дачку пісьменніка. Успаміны пра яе недаўняе дзяцінства, я мяркую, і леглі ў аснову невялічкіх апавяданняў. Але пытанні, якія там узнімаюцца будуць цікавы і вам.

Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэтай кнігі - Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.


 Гапееў В.М. І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік. - ТАА Электронная кнігарня, 2020

Гэта падарунак для тых чытачоў, якія скардзяцца, што набыць кнігі Валерыя Гапеева вельмі цяжка – яны калі ёсць, то толькі ў кнігарнях Мінска. Гэты прыгодніцкі раман можна купіць, не выходзячы з дому і за вельмі невялікі кошт. Бо гэта кніга – электроннае выданне.

Гэта гісторыя пра здраду і пакаранне, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і. канешне, пра сяброўства і каханне).

Кнігу можна набыць у электроннай кнігарні ўсяго за 1,5 рубля – менавіта такі кошт вырашылі паставіць аўтар з выдаўцом. Набыць кнігу можна тут
Новыя кнігі чакаюць вас, сябры, у школьнай бібліятэцы!