Віншуем, шаноўнае спадарства,
з Днём роднай мовы!
З нагоды свята у школе праходзіць "Квэст па-беларуску".
Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы.
Каб выканаць заданні, трэба стаць дэтэктывам - знайсці ў школе схаваныя ветлівыя словы, разведчыкам - разгадаць таямнічую шыфроўку, знаўцам - выявіць схаванае ў крыжаванцы слова, а акрамя таго, нядрэнна ведаць беларускі алфавіт і правапіс.
Яшчэ патрэбны спрыт, хуткасць, шпаркасць, здагадлівасць, бо прызы атрымаюць першыя пяць удзельнікаў, якія правільна выканаюць ўсе заданні.
У панядзелак мы пазнаёмім вас з вынікамі Квэсту.