Календарь знаменательных дат на АПРЕЛЬ: 1 апреля — День юмора; 2 апреля — День единения народов Беларуси и России; 2 апреля — Международный день детской книги; 2 апреля – 220 лет со дня рождения Г.К.Андерсена, датского поэта и сказочника (1805-1875); 2 апреля – 185 лет со дня рождения Э.Золя, французского писателя (1840-1902); 3 апреля – 105 лет со дня рождения Ю.Нагибина, российского писателя и сценариста (1920-1994); 7 апреля — Всемирный день здоровья; 12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики; 15 апреля – Международный день культуры; 16 апреля – 90 лет со дня рождения А.Клышки, писателя, критика, переводчика, педагога (1935); 23 апреля — Всемирный день книг и авторского права; 23 апреля — 85 лет со дня рождения В.Казько, писателя, киносценариста (1940); 26 апреля — День чернобыльской трагедии; 29 апреля – 150 лет со дня рождения Р.Сабатини, английского писателя (1875-1950).

05 апреля 2019

Дзень чацвёрты

Кнігі Валерыя Гапеева.

Рэтраспектыва.

 4 красавіка чытачы бібліятэкі сабраліся для сустрэчы з цікавым чалавекам, пісьменнікам, журналістам, лаўрыатам шматлікіх прэмій Валерыям Мікалаевічам Гапеевым. Валерый Мікалаевіч майстар дэтэктыўных сюжэтаў, інтрыгоўных загадак і захапляльных развязак, а таксама тонкай псіхалагічнай прозы для падлеткаў і дарослых,. Ён спрабуе сябе ў самых разнастайных жанрах ад апавяданняў і казак да драматургіі і трыллераў. Піша для рознаўзроставых чытачоў і кожны яго наступны твор лепшы за папярэдні.
Вельмі прыемна, што Валерый Мікалаевіч ніколі не адмаўляецца сустрэцца з нашымі чытачамі. З нагоды выхаду яго чарговай, дзевятай, кнігі, мы вырашалі ўспомніць усе, што ён выдаў за апошнія гады. Пачалі, вядома, з “Пасткі на рыцара”. Валерый Мікалаевіч расказаў, як складалася кніга, якія творы ён адбіраў для сваёй першай кнігі, і наогул, як ён стаў пісьменнікам.



Настаўніца літаратуры Паляшчук Галіна Анатольеўна вельмі шчыра і кранальна прачытала адно з апавяданняў пісьменніка – “Бярозкі за ваколіцай”.

На сустрэчы выступалі і школьнікі, і настаўнікі. Абмяркоўвалі кнігі, дзякавалі аўтару. Прыйшлі да высновы, што ў кнігах Валерыя Гапеева няма падлеткавых ці дарослых праблем, яны пра праблемы людзе. І кожны стараецца вырашаць іх па-свойму, каб застацца ў згодзе з сабой, сваім сумленнем, каб застацца чалавекам. Праблемы спадарожнічаюць з чалавекам усё жыццё. Таму чытаць творы Гапеева цікава ў любым узросце.


 На заканчэнні Валерый Мікалаевіч атрымаў падарунак – буктрэйлер па кнізе “Мая мілая ведзьма”, які знялі старшакласнікі. Вы таксама можаце з ім пазнаёміцца.