Віншуем з перамогай!
Падведзены вынікі конкурсу знаўцаў роднай мовы.
21 лютага, у Дзень роднай мовы, вучні і настаўнікі займаліся тым, што шукалі па школе і разгадвалі рэбусы, складзеныя з беларускіх слоў. Усе вельмі актыўна прымалі ўдзел у конкурсе: гадалі, спрачаліся, раіліся паміж сабой. Больш за сто адказаў здалі ў бібліятэку. У выніку самыя дапытлівыя і дасціпныя сталі пераможцамі. Яны атрымалі сэртыфікаты на 9 балаў па беларускай мове. Лепшымі прызнаныя:
- Клютко Кацярына, 3Б
- Аніскевіч Сафія, 3В
- Анішчык Ягор, 6Б
- Бондар Юлія, 6Б
- Пятрэнка Дар'я, 6 Г
- Архіцкая Ангеліна, 7 В
- Грабун Анастасія, 7В
- Салонка Лізавета, 7В
- Крот Лізавета, 7В
- Цімашэвіч Анастасія, 7 В
- Галуска Сямён, 9А
- Рэдзько Анастасія, 9А
На жаль, не ўсе вучні паказалі добрае веданне мовы, у многіх не хапае слоўнікавага запасу, некаторыя блытаюць рускія і беларускія літары. Таму хай гэты Дзень роднай мовы дапаможа ўспомніць, што ўсе мы беларусы, дасць падставу яшчэ раз звярнуцца да мовы, зацікавіцца ёю. А мы хочам нагадаць верш Янкі Купалы, напісаны ў 1905 годзе, але вельмі актуальны і сёння.
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні
Янка Купала
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні,
Хоць ты выгані, пан, з хаты, —
Буду пець я свае песні
Ці то ў будні, ці то ў святы!
Думкі, оды пець я буду,
Каб усякі весяліўся,
Каб для гэтага тут люду
Свет інакшы адчыніўся!
Каб на полі ці на лузе,
Ці працуючы ля дому,
Ці ў лесе, ці пры плузе
Пеў ён песні па-сваёму!
Каб ніколі не чураўся
Сваёй родненькае мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай.
- Клютко Кацярына, 3Б
- Аніскевіч Сафія, 3В
- Анішчык Ягор, 6Б
- Бондар Юлія, 6Б
- Пятрэнка Дар'я, 6 Г
- Архіцкая Ангеліна, 7 В
- Грабун Анастасія, 7В
- Салонка Лізавета, 7В
- Крот Лізавета, 7В
- Цімашэвіч Анастасія, 7 В
- Галуска Сямён, 9А
- Рэдзько Анастасія, 9А
На жаль, не ўсе вучні паказалі добрае веданне мовы, у многіх не хапае слоўнікавага запасу, некаторыя блытаюць рускія і беларускія літары. Таму хай гэты Дзень роднай мовы дапаможа ўспомніць, што ўсе мы беларусы, дасць падставу яшчэ раз звярнуцца да мовы, зацікавіцца ёю. А мы хочам нагадаць верш Янкі Купалы, напісаны ў 1905 годзе, але вельмі актуальны і сёння.
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні
Янка Купала
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні,
Хоць ты выгані, пан, з хаты, —
Буду пець я свае песні
Ці то ў будні, ці то ў святы!
Думкі, оды пець я буду,
Каб усякі весяліўся,
Каб для гэтага тут люду
Свет інакшы адчыніўся!
Каб на полі ці на лузе,
Ці працуючы ля дому,
Ці ў лесе, ці пры плузе
Пеў ён песні па-сваёму!
Каб ніколі не чураўся
Сваёй родненькае мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай.