Календарь знаменательных дат на МАРТ: 1 марта — Праздник прихода весны; 1 марта — Всемирный день гражданской обороны; 3 марта — Всемирный день дикой природы; 3 марта — Всемирный день писателя; 8 марта — Международный женский день; 8 марта — 95 лет со дня рождения Я.Пархуты, белорусского писателя, журналиста, краеведа (1930-1996); 10 марта — 105 лет со дня рождения А.Мартиновича, белорусского писателя (1920-2009); 14 марта — День православной книги; 15 марта — День Конституции Республики Беларусь; 21 марта — Всемирный день поэзии; 21 марта — 185 лет со дня рождения Ф.Богушевича, писателя, публициста, переводчика (1840-1900); 22 марта — 105 лет со дня рождения А.Пысина, белорусского поэта, журналиста (1920-1981); 26 марта – 65 лет со дня рождения В.Шнипа, белорусского писателя, переводчика (1960); 27 марта — Всемирный день театра.

16 сентября 2017

“Паэзія душы”

  15 верасня на Беларусі адзначаецца День бібліятэк. І, як і на любое свята, мы запрасілі гасцей. На сустрэчу з чытачамі бібліятэкі прыйшла Кавалевіч Марыя Антонаўна. Чалавек яна незвычайны. З дзяцінства яе захапілі рыфмы, і дзе б яна ні была, дзе б ні жыла, і  рэчаіснасць, і мары заўсёды складваліся ў свядомасці паэтычнымі радкамі.
Хоць здаўна ты была
ў сваёй долі журботнаю,
Не цяклі, каб сказаць,
малако тут ды мёд,
Беларусь, цябе людзі
празвалі гаротнаю
І забітым, прасцяцкім
твой бедны народ.
           Але нешта было між лугоў
  тваіх добрае,
                                                                Бо чаму ж так заўсёды,
                                                           як прыйдзе вясна,
                                                                               У небе птушкі ляцяць да цябе,
                                                                як да роднае,
                                                                                    Ты ўсіх,нібы маці, вітаеш з акна.
            Гэта ўрывак з верша Марыі Антонаўны “Мая Беларусь”, у якім і пачуццё годнасці за нашу зямлю, і смутак за яе непрастую долю.         
                 На ўсе падзеі жыцця адклікаецца нястомная душа паэта.    Цэлы цыкл вершаў прысвяціла Марыя Антонаўна нашаму асветніку і першадрукару Францыску Скарыне.  Біблейскія матывы  ў радках перамяжоўваюцца з гістарычнымі фактамі, і кожнае слоўца гучыць, нібыта покліч душы, пераканаўча і шчыра
        Расказала  Марыя Антонаўна пра сваё жыццё, пра тое, што часта выступае з вершамі ў дамах-інтэрнатах, для дзяцей- сірот і інвалідаў, пра тое, што заўсёды на сустрэчах распавядае пра Біблію, пра сваю веру ў Бога, якая падтрымлівала яе ўсё жыццё, пра вытокі хрысціянскіх святаў.
   Чытала Марыі Антонаўны вершы і пра любімую пару года - восень, пра родную зямлю, пра блізкіх людзей. Шчырыя, пяшчотныя словы не пакінулі абыякавымі чытачоў.
            Марыя Антонаўна не толькі знаёміла вучняў са сваімі вершамі, але і паслухала творы пачынаючых паэтаў - вучняў нашай школы, нават дала ім некалькі парад і  пажадала поспехаў і плёну у гэтай справе. А яшчэ Марыя Антонаўна падарыла бібліятэцы свой апошні зборнік вершаў .
 У гэты дзень у бібліятэцы атрымалася невялікае, але сапраўднае свята паэзіі.