Календарь знаменательных дат на АПРЕЛЬ: 1 апреля — День юмора; 2 апреля — День единения народов Беларуси и России; 2 апреля — Международный день детской книги; 2 апреля – 220 лет со дня рождения Г.К.Андерсена, датского поэта и сказочника (1805-1875); 2 апреля – 185 лет со дня рождения Э.Золя, французского писателя (1840-1902); 3 апреля – 105 лет со дня рождения Ю.Нагибина, российского писателя и сценариста (1920-1994); 7 апреля — Всемирный день здоровья; 12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики; 15 апреля – Международный день культуры; 16 апреля – 90 лет со дня рождения А.Клышки, писателя, критика, переводчика, педагога (1935); 23 апреля — Всемирный день книг и авторского права; 23 апреля — 85 лет со дня рождения В.Казько, писателя, киносценариста (1940); 26 апреля — День чернобыльской трагедии; 29 апреля – 150 лет со дня рождения Р.Сабатини, английского писателя (1875-1950).

10 апреля 2017

 ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ КНІГІ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ









 Вось і пачаўся наш штогодні Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Прысвечаны ён сёлета 500-годдзю беларускага кнігадруку. Напэўна, вы ведаеце, што першая ў свеце друкаваная кніга з’явілася ў Кітаі, называлася “Алмазная Сутра”, выдаў яе майстар Ван Чын у 868 годдзе (амаль 1150 год таму). 
 Тытул першага еўрапейскага тыпографа па праву належыць немцу Іагану Гутенбергу, які ў 1452 годдзе прыступіў да набору і друку “Бібліі”. Працаваў ён над кнігай амаль тры гады, а, калі яна выйшла з набору 23 лютага 1455 года, гэта  стала новай вехай развіцця для ўсяго свету. Пасля гэтага друкарні з’явіліся ва ўсіх вялікіх гарадах Еўропы. 
   Да канца XV стагоддзя ў 246 гарадах узнікла 1099 тыпаграфій, выпусцілі яны каля 40 тысяч кніг агульным тыражом больш за 10 млн. экзэмпляраў. Гэта было неверагодна. Раней на напісанне адной кнігі трацілася 5-7 гадоў, у лепшым выпадку тыраж быў не большы за адзін-два дзесяткі, вельмі дарагімі кнігамі карысталіся ў асноўным святары ці магнаты.

   Продкі беларусаў аднымі з першых у Еўропе атрымалі сваю друкаваную кнігу. Адбылося гэта дзякуючы дзейнасці таленавітага чалавека, доктара  з Полацка Францыску Скарыне. Менавіта  ён 6 жніўня 1517 года ў Празе выдаў першую сваю кнігу “Псалтыр”
Гэта падзея і адзначаецца як пачатак беларускага кнігадруку. За два гады, што Скарына працаваў у Празе, ён надрукаваў 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі. Кнігі гэтыя ўнікальныя тым, што Скарына сам перакладаў тэксты на простую, зразумелую тагачасным чытачам мову. Кожную кнігу выдавец забяспечыў прадмовай, пасляслоўем, малюнкамі, якія выконваў сам. Імя Францыска Скарыны шануецца ва ўсім свеце, а асабліва ганарацца ім беларусы.